:

Афармленне ПМЖ

Афармленне ПМЖ за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які выехаў з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь

ЯКІ ДАСЯГНУЎ 14-ГАДОВАГА ЎЗРОСТУ (дакументы падаюцца асабіста) 

  • заява 
  • анкета заяўніка (узор запаўнення)
  • пашпарт заяўніка 
  • пасведчанне аб нараджэнні заяўніка 
  • дзве каляровыя фатаграфіі заяўніка, адпаведныя яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным лістом) 
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на пастаяннае пражыванне ў краіне знаходжання або пашпарт Чэшскай Рэспублікі 
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка – у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту 
  • пасведчанне аб змене імя – у выпадку перамены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку 
  • пасведчанне аб заключэнні шлюбу – у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе
  • пісьмовая згода законнага прадстаўніка які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь непаўналетняга дзіцяці заяўніка альбо асобы, у дачыненні да якога заяўнік абавязаны выплачваць аліменты, на афармленне заяўніку пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчаная службовай асобай падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў або засведчаная натарыяльна, альбо копія рашэння суда аб магчымасці выезду заяўніка з Рэспублікі Беларусь на пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды названых асоб – у выпадку наяўнасці пражываючых у Рэспубліцы Беларусь непаўналетніх дзяцей заяўніка, а таксама асоб, у дачыненні да якіх заяўнік абавязаны выплачваць аліменты
  • працоўная кніжка заяўніка (пры яе наяўнасці) 
  • аўтабіяграфію заяўніка (план састаўлення) (у аўтабіяграфіі зазначаюцца: прозвішча (у тым ліку ўсе папярэднія), імя, імя па бацьку, дата і месца нараджэння; адукацыя: поўная назва навучальнай установы, год заканчэння, спецыяльнасць па дыплому; працоўны стаж на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь: у храналагічным парадку паказваюцца пасады і поўныя назвы арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў; сямейнае становішча: зазначаюцца прозвічша, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, грамадзянства жонкі/мужа, а таксама звесткі аб усіх былых сужэнцаў; інфармацыя пра дзяцей: зазначаецца прозвішча, імя, імя па бацьку, дата і месца нараджэння, грамадзянства непаўналетніх дзяцей; мэта выезду за мяжу: ўступленне ў шлюб, праца, вучоба, з мэтай уз'яднання сям'і і г. д.; адрас месца жыхарства: зазначаецца актуальны паштовы адрас заяўніка; дата складання і подпіс заяўніка);
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.

акрамя названых дакументаў непаўналетнімі (у ўзросце ад 14 да 18 гадоў) прадстаўляюцца: 

  • пашпарты ці іншыя дакументы, якія сведчаць асобу законных прадстаўнікоў непаўналетняга 
  • пісьмовая згода законнага прадстаўніка непаўналетняга, які не афармляе пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнім і пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, на афармленне непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчаная службовай асобай падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў або засведчаная натарыяльна (пры адсутнасці такой згоды – копія рашэння суда аб афармленні непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды такога законнага прадстаўніка, або копія рашэння суда аб прызнанні такога законнага прадстаўніка недзеяздольным, або копія рашэння суда аб пазбаўленні такога законнага прадстаўніка бацькоўскіх правоў, або выдадзеная органам, вядучым крымінальны працэс, даведка аб вышуку такога законнага прадстаўніка, або Шлюбны дагавор або Пагадненне аб дзецях)
  • копія рашэння суда аб аб'яўленні законнага прадстаўніка непаўналетняга памерлым альбо аб прызнанні яго без вестак адсутным або даведка органа загса, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб нараджэнні, калі запіс аб бацьках дзіцяці праведзена ў адпаведнасці з артыкулам 55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, – у выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў непаўналетняга адсутнічае 
  • дакументы, якія пацвярджаюць пражыванне законнага прадстаўніка непаўналетняга ў дзяржаве, у якое непаўнагадовы выязджае на пастаяннае пражыванне, – у выпадку афармлення пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь непаўналетняга без законнага прадстаўніка 

Консульскі збор незалежна ад прынятага рашэння — 175 еўра 

Тэрмін разгляду — 4 месяцы з дня падачы заявы

Пры афармленні пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь НЕПАЎНАЛЕТНЯМУ, не дасягнушаму 14-ГАДОВАГА ЎЗРОСТУ, законным прадстаўніком непаўналетняга прадастаўляюцца:

  • заява законнага прадстаўніка непаўналетняга; 
  • анкета непаўналетняга ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў; 
  • пашпарт непаўналетняга; 
  • пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга; 
  • дзве каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, адпаведныя яго ўзросту, памерам 40х50 мм; 
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга, які прадстаўляе дакументы для афармлення непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь; 
  • дакументы, якія пацвярджаюць статус законнага прадстаўніка непаўналетняга, які прадстаўляе дакументы для афармлення непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • пісьмовая згода законнага прадстаўніка непаўналетняга на афармленне непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчаная службовай асобай падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў або засведчаныя натарыяльна, — у выпадку, калі законны прадстаўнік не афармляе пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнім (пры адсутнасці такой згоды – копія рашэння суда аб афармленні непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды такога законнага прадстаўніка, або копія рашэння суда аб пазбаўленні такога законнага прадстаўніка бацькоўскіх правоў, або копія пастановы (вызначэння) суда ці органа крымінальнага пераследу аб аб'яўленні вышуку такога законнага прадстаўніка, або Шлюбны дагавор або Пагадненне аб дзецях; 
  • пасведчанне аб смерці законнага прадстаўніка непаўналетняга, або копія рашэння суда аб аб'яўленні законнага прадстаўніка непаўналетняга памерлым альбо аб прызнанні яго без вестак адсутным або даведка органа загса, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб нараджэнні, калі запіс аб бацьках дзіцяці праведзены ў адпаведнасці з артыкулам 55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і — у выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў непаўналетняга адсутнічае;
  • дакументы, якія пацвярджаюць пражыванне законнага прадстаўніка непаўналетняга ў дзяржаве, у якую непаўнагадовы выязджае на пастаяннае пражыванне, у выпадку афармлення пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь непаўналетняга без законнага прадстаўніка; 
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам Чэшскай Рэспублікі (МУС), які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне ў Чэшскай Рэспубліцы (або пашпарт Чэшскай Рэспублікі); 
  • консульскі збор за афармленне дазволу на пастаяннае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзянамі, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту не спаганяецца.

Тэрмін разгляду — 4 месяцы з дня падачы заявы

Станоўчае рашэнне аб афармленні на пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь прымаецца пры адсутнасці звестак аб наяўнасці ў грамадзяніна падстаў для часовага абмежавання права на выезд з Рэспублікі Беларусь, выкладзеных у артыкуле 7 Закона «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь», або звестак аб нявыкананых грамадзянінам абавязках, прадугледжаных у артыкуле 20 Закона. 

Пасля атрымання дазволу кампетэнтных органаў Рэспублікі Беларусь аб пакіданні на пастаяннае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзянін Рэспублікі Беларусь афармляе ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь (серыя РР) і становіцца на пастаянны консульскі ўлік у Пасольстве.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці