:

Аб прыпыненні консульскага прыёму

01.03.2021 г.

У сувязі з абвастрэннем санітарна-эпідэміялагічнага становішча ў Чэхіі і ўвядзеннем новых каранцінных мер консульскі аддзел Пасольства Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы з 1 сакавіка па 31 сакавіка 2021 года часова прыпыняе прыём грамадзян. 

Прыём па экстраных пытаннях, якія патрабуюць неадкладнага консульскага ўмяшання, ажыццяўляецца толькі пасля папярэдняга ўзгаднення па тэлефоне: +420 233 541 011 ці электроннай пошце cz.consul@mfa.gov.by. 

Для наведвальнікаў консульскага аддзела наяўнасць медыцынскіх масак абавязкова. 

Вышэйпералічаныя меры носяць часовы характар і будуць адменены пасля ўрэгулявання сітуацыі з COVID-19. 

Дзякуем за разуменне! Будзьце здаровыя! 
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці