:

Аднаразовае прадаўжэнне пашпарта

  • Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь можа быць прадоўжаны толькі адзін раз і паўторнаму прадаўжэнню не падлягае. 
  • Пашпарта серыі РР не прадаўжаюцца 
  • Наяўнасць віду на жыхарства або чэшскага грамадзянства не з'яўляецца неабходнай умовай для прадаўжэння пашпарта. 
  • Пашпарт, тэрмін дзеяння якога прадоўжаны, можа быць выкарыстаны толькі для ўезду ў Рэспубліку Беларусь, пасля чаго павінен быць выраблены яго абмен.

ПРЫ ПАДАЎЖЭННІ ПАШПАРТА НЕАБХОДНА СТАЦЬ НА ЧАСОВЫ КОНСУЛЬСКІ ЎЛІК

Прадаўжэнне пашпарта грамадзяніну, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту
для прадаўжэння тэрміну дзеяння пашпарта заяўнік прадстаўляе ў Пасольства наступныя дакументы:

  • заяву 
  • пашпарт і копіі яго старонак (з фатаграфіяй, з рус./беларускім напісаннем прозвішча, штампам аб месцы рэгістрацыі) 
  • адна каляровая фатаграфія заяўніка, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм 
  • дакумент, які пацвярджае неабходнасць працяглага знаходжання заяўніка ў дзяржаве знаходжання 
  • згоду законнага прадстаўніка непаўналетняга (ад 14 да 18 гадоў) на падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпарта, натарыяльна засведчаную 
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы 

Консульскі збор — 20 еўра 

Тэрмін выканання заяўкі — 1 месяц з дня падачы заявы 

Тэрмін падаўжэння — да 2 гадоў з дня заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта

Прадаўжэнне пашпарта грамадзяніну, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту
законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе: 

  • заяву 
  • пашпарт непаўналетняга і копіі яго старонак (з фатаграфіяй, з рус./беларускім напісаннем прозвішча, штампам аб месцы рэгістрацыі) 
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга 
  • адну каляровую фатаграфію непаўналетняга, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм 
  • дакумент, які пацвярджае неабходнасць працяглага знаходжання непаўналетняга ў дзяржаве знаходжання 
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы 

Консульскі збор — 20 еўра 

Тэрмін выканання заяўкі — 1 месяц з дня падачы заявы

Тэрмін падаўжэння — да 2 гадоў з дня заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта

Неабходнасць працяглага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь можа быць абумоўлена хваробай, навучаннем, ажыццяўленнем грамадзянінам Рэспублікі Беларусь (далей – грамадзянін) працоўнай дзейнасці, наяўнасцю ў яго сямейных і іншых абставінаў у Чэшскай Рэспубліцы, якія не дазваляюць яму вырабіць абмен пашпарта ва ўстаноўленым парадку.

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці