:

Вызначэнне прыналежнасці да грамадзянства

Прыналежнасць асобы да грамадзянства Рэспублікі Беларусь можа быць засведчана: 

  • пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь; 
  • дыпламатычным пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь; 
  • службовым пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь; 
  • нацыянальным пасведчаннем асобы марака.

Пры адсутнасці ў асобы дакумента, які засведчвае грамадзянства Рэспублікі Беларусь (страта, прывядзенне ў непрыдатнасць і іншыя прычыны), ўзнікненні сумненняў у сапраўднасці або абгрунтаванасці выдачы такога дакумента, а таксама пры абставінах, якія дазваляюць меркаваць наяўнасць альбо адсутнасць у асобы грамадзянства Рэспублікі Беларусь, Пасольства праводзіць праверку прыналежнасці гэтай асобы да грамадзянства Рэспублікі Беларусь. 

Для праверкі прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь заяўнік прадстаўляе ў Пасольства наступныя дакументы:

  • анкету – заява аб праверцы прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь; 
  • дакументы, якія пацвярджаюць абставіны, з якімі заяўнік звязвае прыналежнасць да грамадзянства Рэспублікі Беларусь; 
  • дзве каляровыя фатаграфіі памерам 3 х 4 см (анфас, на роўным светлым фоне, без галаўнога ўбору);
  • квітанцыю аб аплаце консульскага збору (35 еўра).

Прыналежнасць асобы да грамадзянства Рэспублікі Беларусь вызначаецца на падставе заканадаўчых актаў, міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, якія дзейнічалі на дзень наступлення абставінаў, з якімі звязваецца прыналежнасць асобы да грамадзянства Рэспублікі Беларусь. 

Праверка прыналежнасці асобы да грамадзянства Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца як па заяве асобы, так і па ініцыятыве Пасольства, а таксама па запытах зацікаўленых дзяржаўных органаў. Пры неабходнасці ў ходзе праверкі Пасольства запытвае ў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь звесткі, якія пацвярджаюць наяўнасць ў асобы грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Для правядзення вызначэння прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь у Пасольства прадастаўляецца дакумент з кампетэнтных органаў Чэшскай Рэспублікі з адзнакай аб даце набыцця чэшскага грамадзянства. На дадзеным дакуменце павінен быць прастаўлены штамп 'апастыль'. 

Па выніках разгляду матэрыялаў аб вызначэнні прыналежнасці асобы да грамадзянства Рэспублікі Беларусь Пасольства выносіць заключэнне, у якім паказваюцца прававыя падставы, у адпаведнасці з якімі асоба прызнаецца ці не прызнаецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.

Праверка прыналежнасці асобы да грамадзянства Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў межах тэрміну, неабходнага для дакладнага ўстанаўлення наяўнасці абставінаў, з якімі заканадаўства Рэспублікі Беларусь звязвае прыналежнасць да грамадзянства Рэспублікі Беларусь, які не перавышае шасці месяцаў з дня прыняцця адпаведнай заявы асобы (паступлення запыту дзяржаўнага органа). 

Па выніках праверкі асобе выдаецца даведка аб прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь, якая пацвярджае ўстаноўлены факт.

У выпадку, калі заяўнік не быў прызнаны грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, у яго адбіраецца беларускі пашпарт, а ўезд у Рэспубліку Беларусь ажыццяўляецца па прязных дакументах замежнай дзяржавы з візай Рэспублікі Беларусь (гл. раздзел «Візавыя пытанні»), пры атрыманні якой кожны раз у Пасольства неабходна прадастаўляць даведку аб прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці