:

Палітычныя адносіны

Рэспубліка Беларусь прызнала Чэшскую Рэспубліку 5 студзеня 1993 г. і з гэтага дня ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма дзяржавамі. 

У жніўні 1994 г. Рэспубліка Беларусь адкрыла дыпламатычнае прадстаўніцтва ў г. Празе. У кастрычніку 1994 г. ў г. Мінск прыбыў Часовы Павераны ў справах Чэшскай Рэспублікі.

У гісторыі двухбаковых адносін палітычны дыялог паміж Беларуссю і Чэхіяй развіваўся няўстойліва. Калі ў 2006–2010 гг. (да снежня 2010 г.) прасочвалася станоўчая дынаміка развіцця двухбаковых беларуска-чэшскіх адносін, то 2011 г. можна ахарактарызаваць перыядам ахаладжэння двухбаковага ўзаемадзеяння.

З 2015 года дыялог паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх дзяржаў набыў рэгулярны характар.

22 кастрычніка 2015 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы Курдзюкоў В.М. уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Чэшскай Рэспублікі М.Земану.

У 2016 г. адбыўся першы афіцыйны візіт у Беларусь Міністра замежных спраў Чэхіі Л.Зааралека, а ў 2017 г. — першы афіцыйны візіт у Чэхію Міністра замежных спраў Беларусі Макея Ул.Ул.

11-12 красавіка 2017 г. у г.Празе праведзены апошні раунд кансультацый па міжнародна-прававых пытаннях паміж Міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Чэшскай Рэспублікі.

У 2019 годзе ў г.Мінску быў праведзены чарговы раунд беларуска-чэшскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на ўзроўні намеснікаў Міністраў замежных спраў.

На фоне развіцця дыялогу рэгулярна праводзіліся пасяджэнні Беларуска-Чэшскай Змешанай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, візіты дэлегацый дзелавых колаў, праводзіліся галіновыя і рэгіянальныя бізнес-форумы.

З 20 снежня 2019 г. у г.Карлавы Вары дзейнічае офіс Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы.

Дынамічна развіваліся двухбаковыя кантакты на рэгіянальным узроўні (паміж Мінскай вобласцю і краем Высачына, Магілёўскай вобласцю і Усцецкім краем, Гродзенскай вобласцю і Цэнтральна-Чэшскім краем).

У цяперашні час падыходы Чэхіі да развіцця палітычнага дыялогу з Беларуссю фарміруюцца ў адпаведнасці з агульнай лініяй Еўрапейскага саюза ў адносінах да беларускага боку.

Беларускі бок працягвае выступаць за аднаўленне і нармалізацыю канструктыўнага ўзаемадзеяння з Чэшскай Рэспублікай, выбудоўванне прамога прагматычнага дыялогу з афіцыйнымі ўладамі Рэспублікі Беларусь на раўнапраўнай і ўзаемапаважлівай аснове.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці