:

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Беларуска-чэшскае супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы з'яўляецца прыярытэтным і найбольш дынамічным напрамкам у двухбаковых адносінах.

З 2002 года па 2014 год (уключна) у Рэспубліку Беларусь з Чэшскай Рэспублікі паступіла інвестыцый у аб'ёме 430,2 млн. долараў. За 2015 год агульны аб'ём інвестыцый з Чэхіі ў Беларусь склалі 46,3 млн. дол. ЗША, з якіх 26,3 млн. дол. ЗША адносяцца да прамых інвестыцый.

Атрымалі развіццё дзясяткі сумесных інвестыцыйных праектаў у машынабудаванні, энергетыцы, станкабудаванні, металаапрацоўцы, нафтахіміі, сельскай гаспадарцы і харчовай прамысловасці. Кампаніяй “Mavel” забяспечаны пастаўкі турбіннага абсталявання на Полацкую ГЭС. У рамках праекта «Будаўніцтва камбінаванай устаноўкі вытворчасці высокаактанавых кампанентаў бензіну» кампаніяй “KPS METAL” выкананы кантракт на пастаўку цеплаабменнікаў. У рамках інвестыцыйнага праекта «Тэхнічнае пераўзбраенне завода буйнагабарытных шын» уведзена ў эксплуатацыю абсталяванне кампаніі “S.A.F. Praha” і кампаніі “TS Plzen”, кампаніяй “Prozax” выкананы кантракт на пастаўку абсталявання. Для інвестыцыйнага праекта „Арганізацыя вытворчасці паперы-асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў прадукцыйнасцю 30 тыс. тон у год на РУП „Завод газетнай паперы” кампанія “Papcel” забяспечыла прыцягненне фінансавання і пастаўку абсталявання. Кампаніяй “Raselina” сумесна з ААТ „Тарфапрадпрыемства Глінка” запушчаны новы завод па перапрацоўцы торфу і вытворчасці тарфяных субстратаў. Кампаніяй “AŽD Praha” завершаны праект мадэрнізацыі чыгуначнага вузла г. Жлобін, а кампаніяй “CZ LOKO” — праект па мадэрнізацыі манеўровых цеплавозаў у лакаматыўным дэпо г. Ліда.

Штогод прадстаўнікі беларускіх арганізацый бралі ўдзел у міжнароднай машынабудаўнічай выставе “MSV” (г.Брно, Чэхія).

У 2015 годзе ў рамках выставы пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Чэхіі, чэшскай Гандлёвай палаты па супрацоўніцтве з краінамі СНД і Міністэрства прамысловасці і гандлю Чэхіі адбыўся ўжо традыцыйны „Бізнес-дзень Рэспублікі Беларусь”.

Актывізацыі супрацоўніцтва садзейнічалі ўзаемныя візіты дэлегацый службовых асоб і дзелавых колаў бакоў. З мэтай азнаямлення чэшскіх дзелавых колаў з інфармацыяй аб эканамічных і інвестыцыйных магчымасцях супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь Пасольствам Беларусі ў Чэхіі на пастаяннай аснове праводзіліся бізнес-прэзентацыі, семінары па тэматыцы развіцця супрацоўніцтва з краінамі Мытнага саюза, АЭП, ЕўрАзЭС, АЭС, беларуска-чэшскія „круглыя сталы”.

Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва ажыццяўлялася ў рамках сувязей паміж гарадамі: Гомель — Чэшску-Будзеевіце, Брэсцкая вобласць — Мараўска-Сілезская вобласць і Злінская вобласць, Гродзенская вобласць — Сярэднечэшскі край, Магілёўская вобласць — Усцецкі край, Мінская вобласць — край Высочына, Рагачоў — Прахаціцэ. У 2015 годзе ажыццёўлены 6 візітаў рэгіянальных улад Беларусі і Чэхіі, падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Магілёўскай вобласцю і Усцецкім краем, а таксама Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім аддзяленнем БелГПП і Эканамічнай палатай Сярэднечэшскага краю.

Развіццю двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва у значнай меры садзейнічала актыўная работа Беларуска-Чэшскай Змешанай камісіі па эканамічнаму, прамысловаму і навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву і створаных у яе рамках 6 рабочых груп. (у галіне энергетыкі, сельскай гаспадаркі і харчавання, транспарту, машынабудавання, па навукова-тэхнічным і інавацыйным супрацоўніцтве). У рамках Камісіі ў 2013 годзе створана новая Рабочая група па супрацоўніцтве ў галіне лясной гаспадаркі, якая ўжо правяла тры свае пасяджэнні. Вялікую цікавасць у чэшскіх кампаній выклікае і дзейнасць працоўнай групы па энергетыцы, паседжанні якой праходзіць двойчы ў год у Празе і Менску. 16-17 мая 2017 г. у г. Празе адбылося яе 9-е пасяджэнне.

18-20 мая 2016 г. арганізаваны першы візіт Міністра прамысловасці і гандлю Чэхіі Яна Младэка ў Рэспубліку Беларусь, у ходзе якога адбыліся сустрэчы з намеснікам Прэм'ер-Міністра Рэспублікі Беларусь Сямашкам У.І., Старшынёй Праўлення Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь Калаурам П.У., Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макеем Ул.Ул., Памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Рудым К.В., старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Дворнікам Ул.А. і кіраўнікамі іншых дзяржаўных органаў. Я.Младэк узначаліў дэлегацыю з прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і дзелавых колаў Чэхіі. У ходзе візіту 19 мая 2016 г. у г. Мінску паспяхова праведзены беларуска-чэшскі бізнес-форум, а 20 мая 2016 г. дэлегацыя прыняла ўдзел у мерапрыемствах Гомельскага эканамічнага форуму.

4-7 кастрычніка 2016 г. для ўдзелу ў мерапрыемствах Бізнэс-дня Рэспублікі Беларусь у рамках Міжнароднай машынабудаўнічай выставы «MSV 2016» у г. Брно адбыўся візіт беларускай афіцыйнай дэлегацыі, у склад якой увайшлі першы намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Свідзерскі Г.Б., намеснік Міністра замежных спраў Шэстакоў Я.А. намеснік Старшыні Мінскага гарвыканкама Бірыч Ж.Э., прадстаўнікі Нацбанка Беларусі, Беларускай універсальнай таварнай біржы, Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн, прадпрыемстваў Холдынгу „Аўтакампаненты”, ААТ „Мінскі маторны завод”, Мінскага аддзялення БелГПП.

У 2017 годзе Чэхія ўвайшла ў 20-ку асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі, заняла 17-е месца па аб'ёме тавараабароту, 26-е месца па аб'ёме экспарту і 15-е месца па аб'ёме імпарту.

Па выніках 2021 года сярод усіх гандлёвых партнёраў Рэспублікі Беларусь Чэшская Рэспубліка заняла 19-е месца па аб'ёме тавараабароту. па аб'ёме экспарту і па аб'ёме імпарту.

На канец 2021 года ў Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана больш за 100 прадпрыемстваў з чэшскімі інвестыцыямі. Названыя прадпрыемствы працавалі ў самых розных галінах — IT, вытворчасць сродкаў аўтаматызацыі для транспарту, інжынерныя і архітэктурна-будаўнічыя паслугі, гандаль, прамысловасць і г.д.

На бягучым этапе эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі з Чэхіяй мае абмежаваны характар. Нараўне з прамымі санкцыйнымі абмежаваннямі гандлёваму ўзаемадзеянню перашкаджае таксама наяўнасць бар'ераў у лагістыцы паставак і разліках.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці