:

Даведкі аб адсутнасці перашкод для ўступлення ў шлюб

Для рэгістрацыі шлюбу на тэрыторыі Чэшскай Рэспублікі грамадзянам Рэспублікі Беларусь неабходна прадставіць у кампетэнтныя органы Чэшскай Рэспублікі, сярод іншых, дакумент аб юрыдычнай дзеяздольнасці да заключэння шлюбу (даведку аб адсутнасці перашкод да заключэння шлюбу). 

Для атрымання даведкі аб адсутнасці перашкод да заключэння шлюбу, заяўніку неабходна прадставіць у Пасольства наступныя дакументы: 

  • заяву;
  • пашпарт заяўніка; 
  • пашпарт альбо ксеракопія пашпарта будучага мужа (жонкі); 
  • даведку аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу з органа/органаў ЗАГС па месцы жыхарства (рэгістрацыі) заяўніка ў Рэспубліцы Беларусь; 
  • у выпадку, калі заяўнік раней знаходзіўся ў шлюбе, які быў скасаваны, альбо з'яўляецца удаўцом/ўдавой, дадаткова прадастаўляюцца дакументы аб скасаванні шлюбу альбо смерці былога мужа/жонкі.

Калі ласка, звярніце ўвагу: 

  • у даведцы з органаў ЗАГС павінна быць праведзена праверка адсутнасці заключаных шлюбаў заяўніка ў Рэспубліцы Беларусь бесперапынна з моманту дасягнення паўналецця (18 гадоў) да гэтага часу; 
  • у выпадку, калі з моманту дасягнення шлюбнага ўзросту (18 гадоў) заяўнік быў зарэгістраваны ў некалькіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках, даведкі аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу прадстаўляюцца з усіх органаў ЗАГС, дзе жыў (быў зарэгістраваны) заяўнік; 
  • дата выдачы даведкі (адпаведна дата правядзення праверкі) не павінна перавышаць трох месяцаў з дня яе атрымання ў органах ЗАГС да моманту звароту заяўніка ў Пасольства; 
  • у выпадку, калі заяўнік раней складаўся ў шлюбе, які быў скасаваны, альбо з'яўляецца удаўцом/ўдавой — даведка з органаў ЗАГС у Рэспубліцы Беларусь бярэцца з даты скасавання шлюбу / ўступлення ў сілу рашэння суда аб скасаванні шлюбу альбо з моманту смерці былога мужа да цяперашняга часу; 
  • калі дакумент аб скасаванні папярэдняга шлюбу альбо смерці былога мужа/жонкі быў выдадзены ў Чэшскай Рэспубліцы, у абавязковым парадку павінен быць ажыццёўлены яго пераклад на рускую альбо беларускую мову судовым перакладчыкам. 

Консульскі збор за выдачу даведкі аб адсутнасці перашкод да заключэння шлюбу складае 35 еўра.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці