Візавыя анкеты
Для падачы дакументаў на атрыманне беларускай візы замежны грамадзянін павінен максімальна падрабязна запоўніць візавую анкету. Бланк візавай анкеты на беларускай і чэшскай мовах.
Выбраць бланк візавай анкеты на іншай мове.
Узоры запаўнення візавых анкет — па прыватных справах, дзелавая, транзітная.
Звяртаем Вашу ўвагу на патрабаванні да запаўнення візавай анкеты:
- візавая анкета запаўняецца друкаванымі літарамі ад рукі або з выкарыстаннем камп'ютэра на рускай, беларускай, чэшскай або ангельскай мове
- адказы на пытанні візавай анкеты павінны быць поўнымі і лагічна паслядоўнымі, змяшчаць дакладную інфармацыю пра мэты паездкі ў Рэспубліку Беларусь
- неабходна запаўняць кожную графу візавай анкеты без выключэнняў
- візавая анкета падпісваецца асабіста заяўнікам
Пры звароце ў консульскі аддзел Пасольства для афармлення візы ў Рэспубліку Беларусь заяўнік павінен падаць ўжо запоўненую візавую анкету.
Консульскі аддзел не нясе адказнасці за інфармацыю, атрыманую з іншых інтэрнэт-сайтаў.
Звяртаем увагу, бланкі візавых анкет Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца бясплатнымі.