Медыцынскае страхаванне
З 1 ліпеня 2014 года змяніўся парадак і ўмовы абавязковага медыцынскага страхавання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь і часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.
Пры падачы дакументаў на афармленне уязной візы замежнаму грамадзяніну неабходна прадаставіць поліс абавязковага медыцынскага страхавання прадпрыемстваў «Белдзяржстрах», «Белэксімгарант» альбо поліс медыцынскага страхавання, страхавую картку або іншы дакумент, які пацвярджае наяўнасць дагавора медыцынскага страхавання, заключанага з замежнай страхавой арганізацыяй.
Прадстаўлены дагавор медыцынскага страхавання з замежнай страхавой арганізацыяй або які пацвярджае яго дакумент можа быць прадстаўлены ў копіі і павінен у абавязковым парадку змяшчаць наступныя звесткі:
- найменне замежнай страхавой арганізацыі, яе адрас (месца знаходжання), тэлефон замежнай страхавой арганізацыі або міжнароднага асістанса, а таксама прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) замежнага грамадзяніна;
- інфармацыю аб тэрытарыяльнай зоне дзеяння страхавога поліса (у абавязковым парадку распаўсюджваць сваё дзеянне на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь)
- тэрміндзеяння дагавора страхавання (страхоўка павінна дзейнічаць на працягу ўсяго перыяду часовага знаходжання або часовага пражывання замежнага грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь, г. зн. на ўвесь тэрмін запытваемай візы;
- прадугледжваць страхавую суму (лячэбныя выплаты) не менш 10.000 еўра.
Замежныя грамадзяне, якім дазволены бязвізавы ўезд у Рэспубліку Беларусь і якія абавязаны мець дагавор медыцынскага страхавання, прад'яўляюць страхавы поліс небудзь страхавую картку, якія адпавядаюць вышэйпаказаным умовам, супрацоўніку органаў памежнай службы пры ўездзе ў краіну.
Рэгістрацыя і падаўжэнне тэрміну рэгістрацыі замежных грамадзян органамі ўнутраных спраў, выдача ім дазволаў на часовае пражыванне ажыццяўляюцца на тэрмін, які не перавышае тэрмін страхавання.
Замежныя грамадзяне падчас паездкі ў Рэспубліку Беларусь павінны мець пры сабе страхавы поліс, дагавор медыцынскага страхавання, заключаны з замежнай страхавой арганізацыяй, адпавядаюць вышэйпаказаным умовам, або дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць дагавора медыцынскага страхавання, заключанага з замежнай страхавой арганізацыяй, у арыгінале.
Не падлягаюць абавязковаму медыцынскаму страхаванню:
- кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў замежных дзяржаў, кіраўнікі і члены парламенцкіх, урадавых і іншых афіцыйных дэлегацый, тэхнічны персанал гэтых дэлегацый;
- кіраўнікі і супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, прадстаўніцтваў, органаў міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў, а таксама члены іх сем'яў;
- супрацоўнікі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і яе спецыяльных устаноў, дакументаваныя праязнымі дакументамі ААН;
- члены экіпажаў паветраных судоў міжнародных авіяліній, брыгад цягнікоў міжнародных зносін;
- члены экіпажаў замежных ваенных самалётаў, вайскоўцы замежных дзяржаў, прібыўшыя ў Рэспубліку Беларусь для ўдзелу ў сумесных ваенных вучэннях;
- асобы, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь у мэтах ажыццяўлення памежнай прадстаўніцкай дзейнасці;
- грамадзяне дзяржаў, з якімі дзейнічаюць міжнародныя дагаворы, якія рэгулююць пытанні аказання бясплатнай хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі;
- замежныя грамадзяне, якія хадайнічаюць аб прадастаўленні ім статусу бежанца або дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь;
Кантактныя адрасы і тэлефоны некаторых страхавых кампаній у Рэспубліцы Беларусь:
Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства «Белдзяржстрах»
220036, г. Мінск, вул. К. Лібкнехта, 70 (+375 17) 269-26-03
Аддзел асістанс Белдзяржстраха кругласутачны тэлефон (+375 17) 252-48-90
Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства экспартна-імпартнага страхавання «БЕЛЭКСІМГАРАНТ»
220004, г. Мінск, вул. Мельнікайтэ, д. 2 Тэл. / факс (+375 17) 209 40 28 Факс (+375 17) 209 40 67
Страхаванне онлайн
Закрытае акцыянернае таварыства «Ваш Асістанс»
220089 г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57-30, 6 паверх, адміністрацыйнае памяшканне 30-1
Кругласутачны тэлефон Call-center: (+375 17) 392 22 93. Факс: + 375 17 399 36 58
Таксама ў адпаведнасці з дамовамі аб супрацоўніцтве з Белдзяржстрахам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзейнічаюць страхавыя полісы асобных замежных страхавых кампаній. На страхавых полісах замежных страхавых кампаній, названых у прыкладаемым спісе, размяшчаюцца лагатып і кругласутачны тэлефон Белдзяржстраха. Такія страхавыя полісы могуць прадстаўляцца ў выглядзе электроннага дакумента.