Тарыфы консульскіх збораў
Консульскія зборы за афармленне ўязных віз у Рэспубліку Беларусь спаганяюцца ў еўрах да здзяйснення консульскіх дзеянняў.
Квітанцыю для аплаты консульскага збору заяўнік атрымлівае ў консульскім аддзеле пры падачы дакументаў на візу. Аплата консульскага збору ажыццяўляецца ў той жа дзень у любым аддзяленні ČSOB-банка толькі наяўнымі грашыма. Звяртаем увагу заяўнікаў! Пацвярджэнне аб аплаце з банка ў той жа дзень неабходна прынесці ў консульскі аддзел.
У выпадку адмовы ў выдачы візы (па любых падставах) консульскі збор вяртанню не падлягае.
Тэрмін афармлення звычайных віз – 5 працоўных дзён. Тэрміновых – 48 гадзін (за тэрміновае афармленне прадугледжана павелічэнне консульскага збору).
З 1 ліпеня 2020 года ўстаноўлены наступныя стаўкі консульскіх збораў за выдачу візы:
- грамадзяне ЕС — 35 еўра;
- іншыя грамадзяне — 60 еўра.
Пры разглядзе візавых запытаў у тэрміновым парадку прымяняецца стаўка консульскага збору падвышаная на 100%.
У адпаведнасці з артыкулам 245 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад консульскага збору за разгляд хадайніцтваў аб выдачы віз Рэспублікі Беларусь вызваляюцца непаўналетнія замежнікі да 14 гадоў, за выключэннем грамадзян і жыхароў з асаблівым статусам Латвіі і Польшчы.
Палажэннямі міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі разгляд хадайніцтваў аб выдачы віз Рэспублікі Беларусь непаўналетнім грамадзянам і жыхарам з асаблівым статусам Латвіі і Польшчы ажыццяўляецца без консульскага збору да дасягнення імі 6-гадовага ўзросту.