Аб удзеле Пасла Беларусі В.Курдзюкова у сустрэчы Міністра замежных спраў Чэхіі з дыпламатычным корпусам
17.06.2021 г.17 чэрвеня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы Валерый Курдзюкоў прыняў удзел у сустрэчы Міністра замежных справаў Чэскай Рэспублікі Якуба Кулганека з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў, акрэдытаваных у г.Празе.
У рамках мерапрыемства адбылася кароткая размова Пасла Беларусі з кіраўніком чэшскага знешнепалітычнага ведамства, падчас якой бакі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах беларуска-чэшскага ўзаемадзеяння. Увага чэшскага боку была звернута на непрымальнасць і контрпрадуктыўнасць санкцый, падкрэслены гатоўнасць і імкненне нашай краіны да прагматычнага дыялогу.