:

Аб сустрэчы В.Курдзюкова з кіраўніцтвам кампаніі «Выставы Брно»

03.09.2021 г.

2 верасня 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы Курдзюкова В.М. з кіраўніцтвам вядучага арганізатара выставачных мерапрыемстваў у Чэхіі — кампаніі «Выставы Брно» ў г.Брно.

З чэшскага боку ў сустрэчы прынялі ўдзел генеральны дырэктар кампаніі І.Куліш, дырэктар па пытаннях знешніх сувязяў і развіцця міжнароднага дзелавога супрацоўніцтва Р.Клепач, а таксама дырэктар афіцыйнага прадстаўніцтва кампаніі ў Расіі, Рэспубліцы Беларусь і краінах СНД Г.Дабравольская.

Адбылося абмеркаванне перспектыў удзелу прамысловых прадпрыемствах Беларусі ў буйнейшай у Цэнтральнай Еўропе выставе «MSV» у лістападзе 2021 года з улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі. Удзельнікі сустрэчы адзначылі ўзаемную зацікаўленасць у аднаўленні актыўнага супрацоўніцтва ў галіне выставачна-кірмашовай дзейнасці і рэалізацыі новых суместных праектаў, у тым ліку, удзел беларускіх суб’ектаў гаспадарэння ў Міжнароднай будаўнічай выставе ў лютым 2022 года, Міжнароднай выставе сельскагаспадарчага машынабудаўніцтва «TECHAGRO» у красавіку 2022 года, Міжнароднай выставе прадуктаў харчавання «SALIMA» ў іюне 2022 года.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці