:

Выбары — 2025

10.12.2024 г.

Выбары-2025 скончаць цыкл палітычнай мадэрнізацыі, які быў распачаты рэферэндумам 27 лютага 2022 г. Сістема інстытутаў улады аформіцца канчаткова згодна з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пачнецца 21 студзеня 2025 г. і будзе працягвацца 5 дзён.

Стварэнне выбарчых участкаў за мяжой на прэзідэнцкіх выбарах не прадугледжваецца.

На падставе артыкула 4 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які замацоўвае прынцып усеагульнасці выбарчага права, Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь прынята пастанова ад 23 снежня 2024 года № 124 «Аб арганізацыі галасавання асобных катэгорый грамадзян».

Пастановай прадугледжваецца магчымасць галасавання грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам, пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і стаяць на консульскім уліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія аформілі выезд для пастаяннага пражывання (аформілі пастаяннае пражыванне) за межамі Рэспублікі Беларусь, якія не маюць рэгістрацыі па месцы знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе на адным з шасці ўчасткаў для галасавання ў сталіцы і абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці