:

Аб стварэнні выбарчага ўчастка для галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

05.06.2020 г.

Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, 

У адпаведнасці з Пастановай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2020 г. № 76-П7/II выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудуцца 9 жніўня 2020 года.

Для ўдзелу ў галасаванні грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на тэрыторыі Чэскай Рэспублікі, створаны ўчастак для галасавання па адрасе:

вул. Садкі 626, 171 00 г. Прага 7 – Троя, Чэшская Рэспублика

ul. Sádky 626, 171 00 Praha 7 – Troja, Česká republika

Галасаванне адбудзецца па вышэйпаказаным адрасе ў нядзелю, 9 жніўня 2020 года, з 8.00 да 20.00. Удзел у выбарах можна прыняць падчас датэрміновага галасавання з 4 па 8 жніўня 2020 г. з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь у выбарах могуць прыняць удзел асобы, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту і якія маюць сапраўдны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Запрашаем прыняць удзел у выбарах!

Пацвердзіць свой удзел у выбарах, а таксама атрымаць даведкі і дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе: czech@mfa.gov.by

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці