:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў памятным мерапрыемстве да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту

27.01.2021 г.

27 студзеня 2021 г. у Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей усклаў кветкі ля мемарыяла «Яма».

У цырымоніі прынялі ўдзел беларускія дэпутаты, у тым ліку старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, кіраўнікі дыпламатычных місій Ізраіля, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Расіі, ЗША, кіраўнікі прадстаўніцтваў ААН і ЕС у Беларусі, а таксама прадстаўнікі шэрага грамадскіх арганізацый.

У сваім выступленні У.Макей падкрэсліў, што ў Беларусі Халакост заўсёды ўспрымалі як свой боль, як крывацечную незагойную рану. Наша краіна прайшла праз усе жахі гітлераўскага генацыду. Нацызм пакінуў у Беларусі жудасны след: больш за 260 канцлагераў і месцаў масавага знішчэння, у тым ліку больш за 70 яўрэйскіх гета. Былі разрабаваны, спалены, зруйнаваны звыш 200 гарадоў і 9 тысяч вёсак. Загінулі мільёны нашых суайчыннікаў.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства асабліва адзначыў значэнне Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту як маніфесту прыхільнасці сусветнай супольнасці барацьбе з антысемітызмам, расізмам і любымі іншымі формамі нецярпімасці.

У.Макей падкрэсліў, што толькі сумеснымі намаганнямі краін, народаў і кожнага чалавека на Зямлі магчыма супрацьстаяць неанацызму, дыскрымінацыі, спробам перапісаць гісторыю. “Гэта — адзіны шлях для захавання міру і фармавання талерантнай і ўстойлівай супольнасці нацый”, — адзначыў Міністр.

26 і 27 студзеня на будынку Нацыянальнай бібліятэкі запушчаны памятны радок як сімвал павагі і памяці ўсім ахвярам Халакосту, у краіне таксама пройдзе шэраг іншых тэматычных памятных мерапрыемстваў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці