Аб удзеле Пасольства Беларусі ў Чэхіі ў мерапрыемстве, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл
24.02.2026 г.22 лютага 2026 г. у гонар Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл прайшла ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў ля помніка загінуўшым на тэрыторыі Чэхаславакіі ў 1945 г. байцам Чырвонай арміі.
У памятным мерапрыемстве на Альшанскіх могілках у Празе прынялі ўдзел Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы Змітраковіч С.В., Аташэ па пытаннях абароны пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы і супрацоўнікі Пасольства.
У сваім віншаванні суайчыннікам, ветэранам і ваеннаслужачым з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адзначыў: “Спрадвеку на нашай зямлі шанаваліся воіны, якія ў цяжкую часіну станавіліся на яе абарону. Ахвяруючы сабой, адстойвалі свабоду і незалежнасць Радзімы. Так было і 85 гадоў таму ў чорныя гады гітлераўскага нашэсця. Тады Чырвоная армія, нашы дзяды і прадзеды выратавалі краіну і народ, зламаўшы хрыбет фашысцкаму зверу і пакінуўшы нам у спадчыну Вялікую Перамогу. Мы заўсёды павінны гэта памятаць і шанаваць подзвіг герояў, таму што забыццё прыводзіць да таго, што ўсё можа паўтарыцца”.
.jpeg)