Аб удзеле Пасла Беларусі В.Курдюкова у памятных мерапрыемствах
06.09.2021 г.5 верасня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы Курдзюкоў В.М. усклаў вянок каля помніка ахвярам нацызму ў мемарыяльным комплексе «Цярэзін» (былы канцэнтрацыйны лагер і яўрэйскае гета).
У мерапрыемстве прынялі ўдзел Прэм'ер-міністр Чэшскай Рэспублікі Андрэй Бабіш, Старшыня Канстытуцыйнага суда Павел Рыхецкі, кіраўніцтва Міністэрстваў абароны, замежных спраў, культуры, асветы, сацыяльнага забеспячэння і інш., Генеральнага штаба, адміністрацый шэрагу чешскіх гарадоў, прадстаўнікі грамадскіх і ветэранскіх арганізацый, духавенства, супрацоўнікі больш за 30 дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Чэшскай Рэспубліцы.