Аб удзеле Пасольства Беларусі ў Чэхіі ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі
12.05.2025 г.9 мая 2025 г. супрацоўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы сумесна з Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у г.Карлавы Вары Карповічам Д.І. ушанавалі памяць загінулых савецкіх воінаў, усклаўшы вянок і кветкі да помніка загінуўшых у 1945 г. на тэрыторыі Чэхаславакіі байцоў Чырвонай Арміі. Памятнае мерапрыемства адбылося ў г. Празе на Альшанскіх могілках.
10 траўня 2025 г. у г. Міловіцэ супрацоўнікі Пасольства прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ў манумента Вызваліцеля, размешчанага ў двары пачатковай школы Т.Г. Масарыка, і ўсклалі кветкі да помніка Героя Савецкага Саюза генерал-маёра Антаніна Сохара.