Аб удзеле Пасольства Беларусі ў Чэхіі ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі
11.05.2026 г.9 мая 2026 г. з нагоды Дня Перамогі на Альшанскіх могілках у Празе адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў і кветак на магілы загінулых у баях за вызваленне Чэхаславакіі салдат Чырвонай арміі і да помніка ўдзельнікам Пражскага паўстання.
У мерапрыемстве разам з расійскімі дыпламатамі прынялі ўдзел Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы Змітраковіч С.В., Аташэ па пытаннях абароны пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы Венгура А.М. і супрацоўнікі дыпмісіі.
10 мая 2026 г. у мемарыяле Тэрэзін прадстаўнікі Пасольства ўшанавалі памяць загінулых у баях, закатаваных у сценах канцлагераў, памерлых у тыле ад голаду і пазбаўленняў. У той жа дзень у г.Міловіцэ былі ўскладзены кветкі да помнікаў Воіну-вызваліцелю, размешчанага ў двары пачатковай школы імя Т.Г. Масарыка, і Героя Савецкага Саюза генерал-маёра Антаніна Сохара.
Беларусь памятае і ганарыцца подзвігам свайго народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.