:

Навагодняе віншаванне Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы В.Марковiча

26.12.2014 г.

Паважаныя суайчыннікі!

Калегі, партнёры, сябры!

     Дазвольце ад усёй душы павіншаваць Вас з надыходзячымі святамі — Калядамі і Новым годам!

       Вось і адыходзіць ад нас яшчэ адзін год, разам з якім наша мінулае стала багацей на цёплыя ўспаміны, а будучыня — на смелыя надзеі і дзёрзкія планы!

    Жадаю Вам, каб Новы год стаў для кожнага з вас яркім і вясёлым, рамантычным і летуценным, удалым і мэтанакіраваным, выдатнай магчымасцю працягнуць свае паспяховыя пачынанні і выдатным шанцам для тых, хто вырашыў пачаць усё спачатку.

     Перакананы, што сумныя і гаротныя моманты сыдуць у мінулае, а самыя лепшыя і прыемныя ўспаміны ўсё жыццё будуць саграваць Вас ласкавым цяплом. Хай забудуцца старыя крыўды, адкрыўшы дарогу для новай дружбы і любові.

     Кожны з нас чакае ад Новага года толькі лепшага, бо ён абавязкова павінен быць удалей і радасней папярэдняга.

      Жадаю, каб так і здарылася, а ўсе дванаццаць месяцаў 2015 года прыносілі Вам яркія ўражанні, прыемныя сустрэчы і шчырыя ўсмешкі, а нашай роднай Беларусі росквіт.

      З Новым годам! Шчасця, міру і дабрабыту Вам і Вашым сем'ям!

 

 

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти