Культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва
Развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы з'яўляецца важнай складовай часткай беларуска-чэшскіх адносін. Традыцыйна актыўныя сувязі падтрымліваюцца паміж дзвюма краінамі ў галіне культуры, адукацыі, у навукова-тэхнічнай сферы, па лініі спартыўных федэрацый і арганізацый.
У галіне культуры, дасягнута дамоўленасць аб прыярытэтным развіцці прыкладнога супрацоўніцтва паміж структурнымі арганізацыямі міністэрстваў культуры дзвюх краін (музеі, тэатры, галерэі і г. д.), бакамі рэалізуюцца шматлікія сумесныя праекты.
Дзейнічаюць мемарандумы аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета Беларусі, Нацыянальным тэатрам Брно і Дзяржаўнай операй Прагі, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў і Акадэміяй мастацтваў у г. Празе.
Чэшскія выканаўцы прымаюць удзел у гала-канцэртах і конкурсах у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», юныя прадстаўнікі Чэхіі таксама прымаюць удзел у праводзімых у Беларусі моладзевых і дзіцячых эстрадных і музычных конкурсах. У 2016 годзе ў адрас удзельнікаў і гасцей фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» накіравана віншавальнае пасланне ад імя Прэзідэнта Чэхіі. М. Зэмана.
Штогод на Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» прадстаўлены фільмы Чэшскай Рэспублікі. Акрамя таго, прадстаўнікі Чэхіі прымаюць удзел у складзе журы конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік».
Партнёрскія адносіны ў галіне міжнароднага дакументаабмену звязваюць Нацыянальную бібліятэку Беларусі з Нацыянальнай бібліятэкай Чэхіі, Славянскай бібліятэкай пры Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі і Масарікавым Універсітэтам у г. Брно. У 2009 годзе Нацыянальная бібліятэка Беларусі далучылася да праекту Manuscriptorium, ініцыяванага Нацыянальнай бібліятэкай Чэшскай Рэспублікі.
У 2016 годзе Чэхія перадала Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі фотакопіі ў высокім дазволе, прыдатных для вырабу факсімільных рэпрадукцый, «Кнігі Ісуса Сирахова» і «Кнігі суддзяў», выдадзеных у г. Празе Ф. Скарынам.
У 2017 годзе сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкай Чэхіі рэалізаваны праект «Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар», прымеркаваны да 500-гадоваму юбілею першай усходнеславянскай друкаванай кнігі, выпушчанай беларускім першадрукаром.
У рамках праекта разам з іншымі мерапрыемствамі адбыўся абмен электроннымі копіямі выданняў Ф. Скарыны, якія знаходзяцца ў архівах бібліятэк дзвюх краін, з наступным іх уключэннем у адзіную калекцыю захавалых асобнікаў кніг і рукапісаў Ф. Скарыны.
Працягваецца развіццё ўзаемадзеяння беларускіх ВНУ з вядучымі навучальнымі ўстановамі Чэхіі: Карлаў універсітэт у Празе; Вышэйшая школа эканомікі (г. Прага); Пражскі тэхнічны універсітэт; Остраўскі універсітэт; Універсітэт г. Усці-над-Лабем; Паўднёва-Мараўскі універсітэт (г. Тржебіч).
З беларускага боку актыўнасць традыцыйна праяўляюць Беларускі дзяржаўны універсітэт (г. Мінск), Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт – БДЭУ (г. Мінск), Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны, Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту (г. Гомель); Брэсцкі дзяржаўны педагагічны універсітэт і інш.
Станоўча на супрацоўніцтве ў сферы адукацыі адбіваецца і пашырэнне рэгіянальнага супрацоўніцтва. Так, у верасні 2016 года ў г. Ракоўнік (Цэнтральна-Чэшскі край – партнёр Гродзенскай вобласці) падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве паміж ПУА «Гродзенскі каледж бізнесу і права» і Акадэміяй бізнесу ім.Т.Г. Масарыка.
У 2021 годзе юныя мастакі з Беларусі (Драбіцька Віялета, Воднева Вікторыя, Касценка Анастасія) сталі прызёрамі 49-й Міжнароднай выставы дзіцячай творчасці Лідзіцы 2021 на тэму «РОБАТ і штучны інтэлект». 21 удзельнік з нашай краіны быў адзначаны Ганаровым згадваннем, былі таксама ўзнагароджаны 16 беларускіх школ і мастацкіх студый.