:

Палітычныя адносіны

Рэспубліка Беларусь прызнала Чэшскую Рэспубліку 5 студзеня 1993 г. і з гэтага дня ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма дзяржавамі. 

У жніўні 1994 года Рэспубліка Беларусь адкрыла дыпламатычнае прадстаўніцтва ў г. Празе. У кастрычніку 1994 года ў г. Мінск прыбыў Часовы Павераны ў справах Чэшскай Рэспублікі.

Официальный визит Министра иностранных дел Республики Беларусь Владимира Макея в Чешскую Республику (15–16 июня 2017 г.)

У цяперашні час двухбаковыя адносіны з Чэшскай Рэспублікай развіваюцца ў канструктыўным, прагматычным рэчышчы на фоне дынамікі, якая расце, і інтэнсіўнасці кантактаў. Дыялог паміж знешнепалітычнымі ведамствамі абедзвюх краін носіць рэгулярны характар. Падтрымліваюцца кантакты на высокім узроўні (у 2016 годзе адбыўся афіцыйны візіт кіраўніка МЗС Чэхіі. Л. Зааралека ў Беларусь, у 2017 годзе Міністр замежных спраў Беларусі Макей В.В. здзейсніў афіцыйны візіт у Чэхію).

На сістэмнай аснове праводзяцца кансультацыі паміж МЗС па палітычных пытаннях на ўзроўні намеснікаў Міністраў замежных спраў Беларусі і Чэхіі, кансультацыі па консульскіх пытаннях, а таксама, пачынаючы з 2017 года, кансультацыі на ўзроўні кіраўніцтва эканамічных дэпартаментаў МЗС. Ажыццяўляецца канструктыўнае ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый, уключаючы абмен падтрымкамі. Штогод адбываецца абмен пратакольнымі віншавальнымі пасланнямі паміж Кіраўнікамі дзяржаў, Урадаў, Парламентаў і знешнепалітычных ведамстваў абедзвюх краін. Назіраецца пазітыўная дынаміка двухбаковага супрацоўніцтва на рэгіянальным узроўні. Адпаведнымі мемарандумамі аформлены партнёрскія адносіны паміж Мінскай вобласцю і Краем Высочына, Магілёўскай вобласцю і Устэцкім краем, Гродзенскай вобласцю і Цэнтральна-Чэшскім краем.

Чэхія ўключана ў пералік краін, грамадзянам якіх дазволены бязвізавы ўезд у Беларусь на 30 дзён праз пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце (указаны парадак дзейнічае з 27 ліпеня 2018 г.).

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці