Гандлева-эканамічнае супрацоўніцтва
Чэхія уваходзіць у дваццатку асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Па выніках 2021 года сярод усіх гандлёвых партнёраў Рэспублікі Беларусь Чэшская Рэспубліка заняла 19-е месца па аб'ёме тавараабароту, па аб'ёме экспарту і па аб'ёме імпарту.
Дынаміка ўзаемнага гандлю Беларусі і Чэхіі таварамі (па метадалогіі статыстыкі знешняга гандлю)
млн. долл.
2017 год | 2018 год | 2019 год | 2020 год | 2021 год | |
Гандлёвы абарот | 290,2 | 373,7 | 358 | 331,7 | 384,7 |
Экспарт | 92,7 | 117,5 | 118,3 | 119 | 189,4 |
Імпарт | 197,5 | 256,2 | 239,8 | 212,7 | 195,4 |
Сальда | -104,8 | -138,7 | -121,5 | -93,7 | -6 |
У 2021 годзе гандлёвы абарот Рэспублікі Беларусь з Чэшскай Рэспублікай склаў 384,7 млн. долараў ЗША (115,9% да 2020 года). Экспарт у Чэхію склаў 189,4 млн. долараў (159% да 2020 года), імпарт склаў 195,4 млн. долараў (91,8% да 2020 года). Сальда склалася адмоўнае ў памеры 6 млн. долараў (палепшылася ў параўнанні з 2020 годам на 87,7 млн. долараў).
Найбольш значнымі артыкуламі экспарту ў Чэхію ў 2021 годзе з'яўляліся: металапрадукцыя з чорных металаў і алюмінія (дрот без ізаляцыі і з легіраванай сталі, цвікі, кнопкі, скобы з чорных металаў, пруткі з нелегіраванай сталі, трубы і профілі бясшвовыя, металаканструкцыі, пруткі і профілі алюмініевыя), кабельная прадукцыя, прадукцыя нафтахіміі (ніткі комплексныя сінтэтычныя, нятканыя матэрыялы, трубы, трубкі і шлангі з вулканізаванай гумы), прадукцыя дрэваперапрацоўкі і папяровай прамысловасці (фанера, лесаматэрыялы, мэбля, сурвэткі і ручнікі з паперы ў рулонах або лістах); садавіна, арэхі, прыгатаваныя або кансэрававаныя іншым чынам, прадукцыя прыборабудавання (апаратура сувязі і часткі да яе, маразільнікі і халадзільнікі, вылічальныя машыны для аўтаматычная апрацоўкі інфармацыі), прадукцыя машынабудавання і часткі да яе (часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў, машыны і механічныя прылады спецыяльнага прызначэння), будаўнічыя матэрыялы (мяккія дахавыя матэрыялы, шклавата, зборныя будаўнічыя канструкцыі).
Да найважнейшых пазіцый імпарту з Чэхіі ў 2021 годзе адносяцца: помпы вадкасныя, пульты, панэлі, сталы для электрычнай апаратуры, вылічальныя машыны для аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі, рухавікі і генератары электрычныя, акумулятары, абсталяванне для тэрмічнай апрацоўкі матэрыялаў, лекавыя сродкі, харчовыя прадукты, арматура для трубаправодаў, часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў, вырабы з чорных металаў, трубы, трубкі, шлангі і фітынгі з пластмас, перадаткавыя механізмы машын, абсталявання і транспартных сродкаў, ёмістасці для сціснутага або звадкаванага газу з чорных металаў.
У 2021 годзе аб'ём узаемных паслуг склаў 135,2 млн. долараў (105,4% да ўзроўня 2020 году), экспарт беларускіх паслуг — 111,6 млн. долараў (101,3% да ўзроўня 2020 года). Бягучае сальда для Рэспублікі Беларусь станоўчае — 87,9 млн. долараў (зменьшылася на 4,1 млн. долараў).
Павелічэння экспарта паслуг абумоўлена ўзростам экспарта транспартных паслуг (114,3% да 2020 года або 36,3 млн. долараў) пры зніжэнні экспорта камп'ютарных, тэлекамунікацыйных, інфармацыйных паслуг (95,2% да 2020 года або 65,7 млн. долараў) і іншых дзелавых паслуг (82,6% або 6,2 млн. долараў).
На 1 студзеня 2022 г. сукупны аб'ём назапашаных інвестыцый з Чэхіі склаў 146,9 млн. долараў, у тым ліку прамыя інвестыцыі — 115,7 млн. долараў.
У Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана больш за 100 прадпрыемстваў з чэшскімі інвестыцыямі. Названыя прадпрыемствы працуюць у самых розных галінах — IT, вытворчасць сродкаў аўтаматызацыі для транспарту, інжынерныя і архітэктурна-будаўнічыя паслугі, гандаль, прамысловасць і г.д.