:

Натарыяльныя дзеянні

ПАРАДАК ВЫКАНАННЯ НАТАРЫЯЛЬНЫХ ДЗЕЯННЯЎ

У адпаведнасці з Консульскім статутам Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 1996 года № 82, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы здзяйсняе наступныя натарыяльныя дзеянні: 

  • сведчыць вернасць копій дакументаў і выпісак з іх; 
  • сведчыць сапраўднасць подпіса на дакументах; 
  • сведчыць даверанасці. 

Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь могуць быць прадугледжаны і іншыя натарыяльныя дзеянні, якія здзяйсняюцца консулам. 

Натарыяльныя дзеянні здзяйсняюцца консулам у адпаведнасці з Консульскім статутам, Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2004 №305-3 «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці», іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Асобы, якія звярнуліся за здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў, прадастаўляюць дакументы, якія сведчаць іх асобу, дзеяздольнасць грамадзян (грамадзянскую дзеяздольнасць), праваздольнасць юрыдычных асоб, паўнамоцтвы для здзяйснення такога дзеяння, у тым ліку якія пацвярджаюць аплату консульскага збору.

За здзяйсненне натарыяльных дзеянняў спаганяецца консульскі збор у адпаведнасці з дзеючымі стаўкамі. 

Тэксты даверанасцяў, заяў складаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на беларускай альбо рускай мовах па ўзгадненні з заяўнікамі (рэкамендуецца мець тэкст, узгоднены з органам, куды прадастаўляецца даверанасць). 

Для здзяйснення натарыяльных дзеянняў не прымаюцца дакументы, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці: якія маюць падчысткі, прыпіскі, закрэслены словы, неабгавораныя выпраўлення; выкананыя з парушэннем правілаў справаводства; якія змяшчаюць звесткі, якія ганяць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю грамадзян, а таксама дзелавую рэпутацыю юрыдычных асоб.

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці