Інфармацыя аб бязвізавым ўездзе ў Рэспубліку Беларусь
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2017 г. № 8 (са зменамі, якія ўступілі ў сілу 24 ліпеня 2018 г.) для грамадзян 74 дзяржаў ўстаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Рэспубліку Беларусь, выезду з краіны ў пункце пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь Нацыянальны аэрапорт Мінск і часовага знаходжання на тэрыторыі Беларусі на тэрмін не больш за 30 сутак (уключаючы дзень прылёту і адлёту).
Тэрмін бязвізавага знаходжання вылічаецца ў цэлых каляндарных сутках; першым сутам адпавядае дата прыбыцця, апошнім – дата выбыцця (па-за залежнасці ад часу прылёту і/або вылету).
Усталяваны парадак бязвізавага перамяшчэння праз аэрапорт не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расійскай Федэрацыі, а таксама якія маюць намер ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі (дадзеныя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, памежны кантроль на іх не ажыццяўляецца).
Бязвізавы рэжым не распаўсюджвае сваё дзеянне на ўладальнікаў дыпламатычных, службовых, спецыяльных і іншых прыраўнаваных да іх пашпартоў.
Для ўезду ў Рэспубліку Беларусь у бязвізавым рэжыме праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск замежным грамадзянам неабходна пры сабе мець:
- сапраўдны агульнаграмадзянскі пашпарт, тэрмін дзеяння якога павінен перавышаць дату мяркуемага выезду з Рэспублікі Беларусь не менш чым на 90 сутак;
- грошы: на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або ў беларускіх рублях, эквівалентную не менш чым 2 базавыя велічыны (з 1 студзеня 2019 г . – 51 рубель), альбо 50 базавых велічынь (з 1 студзеня 2019 г. – 1275 рублёў), калі знаходжанне складзе 30 дзён;
- медыцынскі страхавы поліс на суму не менш за 10 000 еўра, сапраўдны ў Беларусі на працягу ўсяго тэрміну знаходжання.
Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Індыі, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб ўездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем ў іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск на працягу 30 дзён з даты ўезду.
ВАЖНА: Замежнікі, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь, абавязаны на працягу пяці сутак, за выключэннем нядзель, дзяржаўных свят і святочных дзён, устаноўленых і аб'яўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі, зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання або на сайце адзінага партала электронных паслуг portal.gov.by. Пры пражыванні ў гасцініцах, інтэрнатах, санаторыях і іншых калектыўных сродках размяшчэння рэгістрацыя замежных грамадзян ажыццяўляецца адміністрацыямі такіх устаноў па змаўчанні пры засяленні.
Тэрмін бязвізавага знаходжання не можа быць падоўжаны звыш устаноўленых 30 сутак.
ТУРЫСЦКА-РЭКРЭАЦЫЙНЫЯ ПАРКІ «АЎГУСТОЎСКІ КАНАЛ» І «БРЭСТ» БЕЗ ВІЗЫ
Замежныя грамадзяне 77 краін без адкрыцця віз могуць наведаць турысцка-рэкрэацыйныя паркі «Аўгустоўскі канал» (г. Гродна і Гродзенскі раён) і «Брэст» (г. Брэст, Брэсцкі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Пружанскі раёны Брэсцкай вобласці і Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці) пры куплі турыстычнага тура. Больш падрабязную інфармацыю тут.
Тэрмін бязвізавага знаходжання – 10 дзён. Тэрмін часовага знаходжання можа працягвацца на перыяд дзеяння тура.
Падставай для бязвізавага часовага знаходжання на тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйных зон з'яўляецца дакумент устаноўленай формы ад турыстычнага аператара.
Турысцка-рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскі канал»
Перасекчы Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь можна ў пунктах пропуску:
- Аўтамабільныя
- Брузгі (Кузніца Беластоцкая), мяжа з Польшчай
- Лясная (Рудаўка), мяжа з Польшчай
- Прывалка (Райгардас), мяжа з Літвой
- Прывалка (Швяндубрэ), мяжа з Літвой
- Чыгуначны вакзал г. Гродна (пункт пропуску Кузніца Беластоцкая)
- Аэрапорт Гродна
Падрабязная інфармацыя аб правілах наведвання замежнікамі парку «Аўгустоўскі канал» без візы.
Турысцка-рэкрэацыйны парк «Брэст»
Перасекчы Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь можна ў пунктах пропуску:
- Аўтамабільныя
- Брэст (Цярэспаль)
- Дамачава (Славацічы)
- Пясчатка (Полаўцы)
- Перароў (Белавежа)
- Чыгуначны вакзал г. Брэста (пункт пропуску Брэст-Цярэспаль)
- Аэрапорт Берасце
Пры бязвізавым уездзе ў Рэспубліку Беларусь у пункце пропуску замежны грамадзянін прад'яўляе:
- сапраўдны дакумент для выезду за мяжу (пашпарт)
- дакумент устаноўленага ўзору ад турыстычнага аператара
- медыцынскую страхоўку