:

Пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь

У адпаведнасці з Палажэннем аб дакументах для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) уезду ў Рэспубліку Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 294 ад 03.06.2008 г., пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь выдаецца: 

  1. грамадзянам – у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, службовага або дыпламатычнага пашпарта альбо заканчэння тэрміну яго дзеяння падчас іх знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь; 
  2. непаўналетнім грамадзянам – у выпадку іх нараджэння за межамі Рэспублікі Беларусь; 
  3. асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, бежанцам і замежным грамадзянам, якім прадастаўлена прыстанішча ў Рэспубліцы Беларусь, – у выпадку страты (крадзяжу) праязнога дакумента падчас іх знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь; 
  4. грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якія маюць несапраўдныя дакументы для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) уезду ў Рэспубліку Беларусь, – у выпадку іх дэпартацыі, высылкі ў Рэспубліку Беларусь, выдачы Рэспубліцы Беларусь.

Пасведчанне на вяртанне выдаецца для аднаразовага ўезду ў Рэспубліку Беларусь і не можа быць выкарыстана для выезду з Рэспублікі Беларусь. 

Максімальны тэрмін дзеяння пасведчання на вяртанне складае да 6 месяцаў у залежнасці ад неабходнасці атрымання грамадзянамі і асобамі без грамадзянства выязных і транзітных віз. 

Па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь ўладальнік пасведчання на вяртанне ў месячны тэрмін здае яго ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы рэгістрацыі. 

Вызваляюцца ад консульскага збору:

  • грамадзяне Беларусі, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту; 
  • грамадзяне Беларусі і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якія высылаюцца, дэпартуюцца ў Рэспубліку Беларусь або выдаюцца Рэспубліцы Беларусь па хадайніцтвах праваахоўных органаў замежных дзяржаў; 
  • грамадзяне Беларусі і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якія з'яўляюцца ахвярамі гандлю людзьмі; 
  • грамадзяне Беларусі і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якія не маюць сродкаў для выплаты консульскага збору (экстрэмальныя выпадкі разглядаюцца індывідуальна).

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці