:

Выдача пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь пры страце/крадзяжы пашпарта

Для атрымання пасведчання на вяртанне грамадзянам Рэспублікі Беларусь у выпадку крадзяжу або страты пашпарта, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту:

  • заява на выдачу пасведчання (бланк, узор запаўнення); 
  • дзве каляровыя фатаграфіі заяўніка, адпаведныя ўзросту памерам 35х45 мм на белым фоне; 
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам Чэшскай Рэспублікі (Policie České Republiky — Паліцыяй па справах іншаземцаў), які пацвярджае зварот заяўніка па пытанню крадзяжу (страты) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь; 
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы (квітанцыя аб аплаце консульскага збору). 

не дасягнуўшым 14-гадовага ўзросту законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе: 

  • заяву на выдачу пасведчання (бланк, узор запаўнення); 
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга (пры яго наяўнасці); 
  • дзве каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, адпаведныя яго ўзросту, памерам 35х45 мм на белым фоне; 
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам Чэшскай Рэспублікі (Policie České Republiky — Паліцыяй па справах іншаземцаў), які пацвярджае зварот заяўніка па пытанню крадзяжу (страты) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Консульскі збор за афармленне пасведчання на вяртанне складае 20 еўра (грамадзянам да 14 гадоў — бясплатна). Квітанцыю на аплату консульскага збору заяўнікі атрымліваюць у Консульскім аддзеле Пасольства пры падачы дакументаў. Заяйнік аплачвае у той жа дзень у любым зручным аддзяленні ČSOB-банка толькі наяўным разлікам.

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці