:

Асобам, якія маюць грамадзянства Чэхіі

Для грамадзян Беларусі, якія набылі грамадзянства Чэшскай Рэспублікі пасля 17 жніўня 2002 года (уключна) 

У адпаведнасці з дзеючым Законам Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», набыццё грамадзянамі Беларусі грамадзянства замежнай дзяржавы не цягне за сабой страту беларускага грамадзянства.

Пры гэтым за асобай, якая з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, не прызнаецца прыналежнасць да грамадзянства замежнай дзяржавы. 

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць таксама іншае грамадзянства, не могуць на гэтай падставе быць абмежаваны ў правах, ўхіляцца ад выканання абавязкаў ці вызваляцца ад адказнасці, якія вынікаюць з грамадзянства Рэспублікі Беларусь. 

У сувязі з гэтым беларускія грамадзяне павінны перасякаць Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь толькі па беларускіх праязных дакументах. Візы Рэспублікі Беларусь у замежныя пашпарты беларускіх грамадзян Пасольствам не афармляюцца. 

Для грамадзян Беларусі, якія набылі грамадзянства Чэшскай Рэспублікі да 17 жніўня 2002 года

Дзеючы Закон Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» прымяняецца да праваадносінаў, якія ўзніклі пасля ўступлення згаданага закона ў сілу, г. зн. з 17.08.2002 года. Такім чынам, набыццё замежнага грамадзянства грамадзянінам Рэспублікі Беларусь да 17 жніўня 2002 года з'яўляецца праваадносінамі, якія ўзніклі да названай даты.

У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» ад 18.10.1991 г. грамадзянства Рэспублікі Беларусь страчвалася ў выніку набыцця асобай грамадзянства іншай дзяржавы. 

Улічваючы дадзенае палажэнне Закона, такія грамадзяне Рэспублікі Беларусь павінны прайсці працэдуру вызначэння прыналежнасці да грамадзянстваРэспублікі Беларусь (гл. раздзел «Вызначэнне прыналежнасці да грамадзянства»). 

Беларускія грамадзяне, зарэгістраваныя (прапісаныя) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, звяртаюцца па дадзеным пытанні ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі па месцы рэгістрацыі. Ўезд у Рэспубліку Беларусь названай катэгорыі асоб ажыццяўляецца па сапраўдных пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь або сведчанняў на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь (гл. раздзел «Сведчанні на вяртанне»). 

Грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, г. зн. якія аформілі выезд на пастаяннае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь (гл. раздзел «Афармленне пастаяннага жыхарства за мяжой»), звяртаюцца па пытаннях грамадзянства ў Пасольства.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці